1 июля 2024 Паважаныя калегі, дарагія суайчыннікі! Адміністрацыя РДПУП "Мінская друкарня" і прафсаюзны камітэт сардэчна віншуе Вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім Вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, паразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!