Даўно прайшлі тыя часы, калі тытунь насілі ў капшуках. Сёння пераважная большасць цыгарэт пакуецца ў маляўнічыя кардонныя пачкі. Кожны месяц наша прадпрыемства вырабляе каля 100-110 млн. штук кардоннай ўпакоўкі для цыгарэт розных відаў і тыпаразмераў і гэта далёка не мяжа. Сямігадовае супрацоўніцтва з ААТ Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» дае нам перавагу перад іншымі друкарнямі пры вырабе упакоўкі для цыгарэт. За гэты час мы асвоілі выпуск цыгарэтнай этыкеткі розных разнавіднасцяў, складанасцяў, усіх магчымых тыпаразмераў: ад стандартных прастакутных да нестандартных - са скругленымі краямі (Sasib, HLP, SuperSlims, RoundCorner), для розных відаў цыгарэт: ад стандартнага дыяметра, да звыштонкіх. Пастаянна ўдасканальваем свае тэхналогіі для вырабу ўпакоўкі найвышэйшага ўзроўню. Дасягнулі поспеху ў працы з такімі прадпрыемствамі як ТАА "Тытунь інвест" РБ, Замежнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "БЕЛТОБАККО ЭНТЕРПРАЙЗИЗ" РБ, ТАА "Iнтер Тобакко"(РБ) і многімі кампаніямі блізкага замежжа.