Галоўная Аб друкарні Навіны У філіяле "Мінская друкарня" прайшла лекцыя "Свабода дыхаць"

У філіяле "Мінская друкарня" прайшла лекцыя "Свабода дыхаць"

4 июня 2026

  У філіяле “Менская друкарня” адбылася лекцыя “Свабода дыхаць: як кінуць курыць лёгка і без зрываў”. Арганізатары чакалі, што прыйдуць у асноўным тыя, хто курыць. Якое ж было здзіўленне, калі ў зале сабраліся і тыя, хто ніколі не браў у рукі цыгарэту.
  Аказалася, што пасіўнае курэнне і жаданне дапамагчы блізкім - не менш моцны матыватар прыйсці на лекцыю, чым асабістая залежнасць.
  Праграма была падзелена на два ключавыя блокі: матывацыйны і практычны.
  Удзельнікі актыўна задавалі пытанні: як не сарвацца на карпаратыве? Што рабіць, калі ў сям'і паляць іншыя? Як дапамагчы калегу, які спрабуе кінуць, але зрываецца?
  Лекцыя "Свабода дыхаць" паказала, што тэма здаровага ладу жыцця на вытворчасці застаецца адной з самых запатрабаваных. Адміністрацыя філіяла "Мінская друкарня" выказвае падзяку ўсім удзельнікам за актыўнасць і смеласць.
изображение_viber_2026-06-03_11-32-02-357.jpgизображение_viber_2026-06-03_11-32-02-443.jpgизображение_viber_2026-06-03_11-32-02-513.jpgизображение_viber_2026-06-03_11-32-02-577.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку