Галоўная Аб друкарні Навіны Шануем памяць герояў

Шануем памяць герояў

8 мая 2026

  Актывісты РГА "Белая Русь" філіяла "Мінская друкарня" ўсклалі вянок да помніка выбітнаму палкаводцу, Маршалу Савецкага Саюза Георгію Канстанцінавічу Жукаву.

  Прадстаўнікі арганізацыі адзначылі неацэнны ўклад маршала ў разгром фашызму і вызваленне Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Георгій Жукаў адыграў ключавую ролю ў распрацоўцы і правядзенні найбуйнейшых наступальных аперацый, уключаючы аперацыю "Баграціён", у выніку якой была вызвалена наша краіна.

  «Чыць памяць герояў - наш святы абавязак. Менавіта такія людзі, як Георгій Канстанцінавіч Жукаў, падарылі нам мір і свабоду. Важна не толькі памятаць пра гэта самім, але і перадаваць гэтыя веды падрастаючаму пакаленню», - падкрэслілі ўдзельнікі цырымоніі.

  Ускладанне вянка стала сімвалам пераемнасці пакаленняў і павагі да ваеннай гісторыі Айчыны. Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць палкаводца хвілінай маўчання.
изображение_viber_2026-05-18_14-14-50-036.jpgизображение_viber_2026-05-18_14-14-50-089.jpgизображение_viber_2026-05-18_14-14-50-206.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку