Галоўная Аб друкарні Навіны Моладзь. Беларусь. Будучыня.

Моладзь. Беларусь. Будучыня.

24 сентября 2026

  Кульмінацыя Дня народнага адзінства - моладзевы форум «Моладзь. Беларусь. Будучыня» - стала не проста фіналам рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная». Гэта быў магутны дыялог пакаленняў.
  Палац спорту сабраў тых, хто не абыякавы да лёсу краіны: актывістаў, спікераў і гасцей з усіх абласцей і сталіцы. Кіраўніцтва і маладзёжны актыў Маскоўскай раённай "Белай Русі" - сярод удзельнікаў форуму.
  Асобна варта адзначыць традыцыю, якая з году ў год аб'ядноўвае: валанцёры раённай арганізацыі сустракаюць гасцей з рэгіёнаў. На гэты раз імі сталі прадстаўнікі Віцебскай вобласці - цёплы прыём і шчырая гасціннасць сталі яшчэ адным сімвалам сапраўднага адзінства.
  Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да моладзі праз гісторыю, нагадаўшы аб галоўных пасылах 17 верасня. Гэта была жывая размова аб тым, што значыць быць адзінымі і як важна берагчы тое, што было заваявана нашымі продкамі.
  ✨ Творчыя выступленні дадалі форуму асаблівую атмасферу - ад праніклівых момантаў да запальных нумароў.
  Калі гісторыя краіны гучыць ва ўнісон з голасам моладзі - гэта і ёсць сапраўдная сіла.
изображение_viber_2026-10-07_13-27-12-399.jpgизображение_viber_2026-10-07_13-29-12-547.jpgизображение_viber_2026-10-07_13-30-06-847.jpgизображение_viber_2026-10-07_13-30-19-785.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку