27 августа 2024 24 жніўня ў РГЦ "Сілічы" прайшла Летняя спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю стварэння Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спартакіяда ўключала ў сябе такія віды спаборніцтваў як: -валейбол; -баскетбол; -гульня "Гарадкі"; - творчы конкурс; - перацягванне каната; - мнагабор'е. За званне наймацнейшага за месцы на пастаменце спаборнічалі сем зборных каманд арганізацый. Прадстаўнікі РДПУП "Мінская друкарня" ўвайшлі ў склад зборнай "Адзіныя". Спартсмены "Адзіных" дэманстравалі высокую спартыўную падрыхтоўку, камандную зладжанасць і імкненне да перамогі. На спартыўных пляцоўках цэнтра панавала атмасфера яркага спартыўнага свята, згуртаванасці і гонару за сяброў і калег, якія праявілі свае сілы і таленты ў розных спаборніцтвах. Каманда "Адзіныя" заняла ганаровае 2 месца па валейболе.