2 октября 2024 Дзень сталых людзей адзначаецца ў Беларусі ў першы дзень кастрычніка. Ён быў устаноўлены 27 гадоў таму па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН. Дзень пажылога чалавека - гэта добрае і светлае свята, яно дазваляе прыцягнуць увагу да шматлікіх праблем пажылых людзей, якія існуюць у сучасным грамадстве. Пажылыя людзі павінны як мага часцей адчуваць нашу ўвагу і падтрымку. 1 кастрычніка - у Міжнародны Дзень пажылых людзей у РДПУП "Мінская друкарня" адбылося сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з пенсіянерамі - былымі работнікамі прадпрыемства, сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. - Мы правялі сустрэчу з нашымі пенсіянерамі першы раз і ў далейшым гэта стане нашай добрай традыцыяй, я хачу выказаць шчырую падзяку ўсім, хто прыйшоў. Гэта не толькі магчымасць успомніць аб сумеснай рабоце, але і шанц падзяліцца цяплом і клопатам адзін аб адным, - адзначыў дырэктар Місюраў Алег Аляксандравіч.