Галоўная Аб друкарні Навіны Беларусь супраць тытуню

Беларусь супраць тытуню

11 мая 2026

  Філіял "Мінская друкарня" прымае ўдзел у маштабнай рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай антынікацінавай акцыі "Беларусь супраць тытуню", правядзенне якой запланавана ў перыяд з 11 мая па 5 чэрвеня 2026 года. Акцыя накіравана на зніжэнне ўзроўню курэння, інфармаванне аб шкодзе нікатыну, вейпаў і прафілактыку анкалагічных захворванняў.

  Мэтамі акцыі "Беларусь супраць тытуню" з'яўляюцца:

- ацэнка прычын і фактараў, якія аказваюць уплыў на далучэнне да тытунекурэння;

- актывізацыя антытытунёвай прафілактычнай працы;

- Скарачэнне распаўсюджанасці курэння сярод насельніцтва нашай краіны;

- павышэнне ўзроўню ведаў насельніцтва аб негатыўных наступствах, якія выклікаюцца спажываннем тытунёвых вырабаў не толькі для здароўя грамадзян, але і для нацыянальнай эканомікі;

- фарміраванне ў насельніцтва разумення неабходнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню.

  Трэба разумець, што курэнне наносіць шкоду не толькі асобнаму чалавеку, але і мае негатыўныя сацыяльныя, экалагічныя, эканамічныя наступствы для ўсяго грамадства.

  Гэта акцыя з'яўляецца ўжо традыцыйнай. Кожны год падчас яе правядзення сярод насельніцтва і спецыялістаў праходзіць мноства тэматычных мерапрыемстваў: акцыі, конкурсы, марафоны, флэшмобы, конкурсы, трэнінгі, лекцыі, семінары, выдаюцца і распаўсюджваюцца сярод насельніцтва інфармацыйныя матэрыялы аб шкодзе курэння: улёткі, памяткі, брашуры.

  Адмысловая ўвага надаецца працы з падлеткамі і моладдзю, бо сярод гэтай групы назіраецца трывожны рост спажывання электронных цыгарэт, вейпаў і сістэм награвання тытуню.

  У Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца комплекс мер па зніжэнню ўзроўню ўжывання тытуню: забарона на продаж тытунёвай прадукцыі непаўналетнім, стварэнне ўмоў для заняткаў спортам і фізкультурай, развіццё праграм па прафілактыцы захворванняў, звязаных з курэннем, правядзенне адукацыйных праграм для школьнікаў і студэнтаў, накіраваных на прадухіленне курэння і прапаганду здаровага ладу.

  Спыніць тытунёвую эпідэмію магчыма толькі аб'яднаўшы намаганні спецыялістаў, урада, грамадскасці.

  Адмова ад курэння можа значна палепшыць паказчыкі здароўя, самаадчуванне, якасць жыцця.

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку