2026 – ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства. Урад з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваў і зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначана каардынатарам дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні мерапрыемстваў рэспубліканскага плана. Указ № 1 “Аб аб'яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны” Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны