Галоўная Аб друкарні Навіны Рэспубліканскі суботнік 2024

Рэспубліканскі суботнік 2024

22 апреля 2024

  Работнікі РДПУП "Мінская друкарня" сумесна з членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, пярвічнай грамадскай арганізацыі "Белая Русь" прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Цэха па вытворчасці кардоннай упакоўкі ў раён п. Атоліна і на тэрыторыі офісаў па адрасе пр-т Дзяржынскага 1.

   Правядзенне суботніка даўно стала традыцыйным. Сябры арганізацыі ахвотна бяруць удзел у такіх мерапрыемствах, бо для іх гэта не толькі магчымасць дапамагчы ў навядзенні парадку, але і нагода сабрацца разам і пагутарыць.

   Калектыў РДПУП "Мінская друкарня" і члены РГА "Белая Русь" узброіліся неабходным інвентаром і ачысцілі тэрыторыю ад смецця і старога лісця, бялілі дрэвы, аднаўлялі газоны, добраўпарадкоўвалі прылеглую тэрыторыю прадпрыемства. Таксама супрацоўнікі РДПУП "Мінская друкарня" правялі суботнік на працоўных месцах.
1.jpg2.jpg3.jpg4.jpg5.jpg6.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку